МУС набывае форму і сістэмы відэаназірання на 1 мільён долараў


Міністэрства ўнутраных спраў мае намер праз сайт дзяржаўных закупак набыць сістэмы відэаназірання і форму для дэпартаменту аховы. Агульная сума, якую ведамства збіраецца выдаткаваць на гэтыя закупы, складае 1 мільён долараў, піша Медыязона.

Будынак МУС Беларусі ў Менску.
Фота: ont.by

Дэпартамент фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных справаў абвесціў пра гатовасць набыць сістэмы відэаназірання, відэакамер і іншага абсталявання. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце дзяржаўных закупаў. Сума, якую МУС гатовая выдаткаваць на гэтыя патрэбы складае на 912.200 рублёў.

Адначасова з гэтым дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў абвесціў пра намер набыць абмундзіраванне (курткі і штаны) на суму 1 935 036 рублёў. За гэтыя грошы дэпартамент хоча набыць 8212 куртак і 3343 штаноў.

У бягучым годзе ўрадоўцы запланавалі рэзкае павелічэнне фінансавання сілавікам. Агулам на нацыянальную бяспеку, судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і забеспячэнне бяспекі з бюджэту краіны выдаткавана 6 млрд 868 млн рублёў. Гэтая сума складае каля 20 % бюджэту краіны. У параўнанні з мінулым годам выдаткі на сілавікоў павялічылі на 1 млрд 913 млн руб.

Hавiны
МУС запускае інтэрнэт-краму з таварамі, якія зрабілі беларускія вязні
2023.04.19 22:27

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў