Спартсмены з Расеі і Беларусі хочуць выступаць за Казахстан


Казахстанскім камандам па алімпійскіх відах спорту пачалі паступаць запыты ад спартсменаў з Расеі і Беларусі аб змене грамадзянства. Пра гэта паведаміў старшыня Камітэту па справах фізкультуры і спорту Казахстану Самат Ергаліеў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Reuters

Пасля ваеннага канфлікту ва Украіне спартсмены з Расеі і Беларусі былі адхілены ад пераважнай большасці спаборніцтваў. Цяпер жа некаторыя спартсмены з гэтых краін шукаюць магчымасць вярнуцца на міжнародныя спаборніцтвы, змяніўшы грамадзянства.

«З Расеі і Беларусі прапановы паступаюць. Але ў цэлым наконт прыёму іх спартсменаў у нашы нацыянальныя каманды магу сказаць – не, у нас ёсць пэўныя мэты. Па прыярытэтных відах спорту, такіх як бокс, віды барацьбы, легіянераў не бярэм.

Па відах спорту, якія развіты не так добра, як прыярытэтныя, для легіянераў ставім пэўныя мэты – даць магутны штуршок для развіцця гэтага віду спорту. Пакуль з тых, хто хоча да нас перайсці, няма спартсменаў высокага класа, якія маюць медалі алімпіяд, чэмпіянатаў свету, хто ўжо паказаў сябе на сусветнай арэне», – сказаў Ергаліеў.

Паводле яго слоў, выдача грамадзянства зараз магчыма толькі кропкавая, выключна ў тых відах спорту, дзе патрэбны штуршок да развіцця.

У Казахстане, паводле слоў Ергаліева, зацікаўлены запрашаць замежных трэнераў, а не выдаваць грамадзянства спартсменам-легіянерам.

Фотарэпартаж
«Стэфанія-экспрэс» прыбыў у Кіеў. Першы яго пасажыр – музыка з «Kalush Orchestra»
2022.05.17 19:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў