У «карагоднай справе» будзе і пятая група падсудных


Карагоды на пратэстах у Берасці.
Фота: Следчы камітэт

14 траўня пачалі судзіць чацвёртую групу ў «карагоднай справе». Цяпер жа вядома, што ў канцы траўня будуць судзіць і пятую групу, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Гэтым разам 13 асобаў: Ігар Вінакураў, Сяргей Ксянжук, Зміцер Курганаў, Алена Лойка, Радзівон Медушэўскі, Андрэй Нямірскі, Сафія Нішт, Андрэй Аніскевіч, Ілля Палхоўскі, Кацярына Смірнова, Мікіта Увараў, Аляксандр Храпко, Галіна Чугунова.

Працэс пройдзе ў судзе Маскоўскага раёну Берасця, і яго будзе весці Яўген Брэган, які прысудзіў вялікія тэрміны фігурантам «пінскай справы», а таксама адправіў у калоніі Аляксандра Бабіча і Міхаіла Шабалюка.

Гісторыі
«Мамачка, забяры мяне адсюль. Мне так страшна, як ніколі раней». Як выглядае жыццё ў чаканні прысуду
2021.04.25 18:31

13 верасня мінулага года ў Берасці адбывалася чарговая пратэставая акцыя. Людзі маршам прайшлі па праезнай частцы праспекту Машэрава ды спыніліся на яго скрыжаванні з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Некалькі соцень асобаў утварылі карагод. Была музыка, свята, нібыта карнавал – гэтак згадваюць тыя падзеі відавочцы. Разганяць карагод прыехаў вадамёт, тады яго выкарысталі ўпершыню падчас пратэстаў у Беларусі. З таго часу берасцейцы называюць скрыжаванне вадамётным, а распачатая пазней крымінальная справа стала звацца карагоднаю.

Праз некалькі тыдняў завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). У гэтай справе асудзілі ўжо 32 чалавекі, удзельнікі першай групы паехалі адбываць «хімію». Пра гэтым людзей стараюцца адправіць як мага далей: Віцебск, Гомель і Магілёў.

Hавiны
«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць
2021.04.02 08:45

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў