Лукашэнка надаў сілавікам новыя паўнамоцтвы і пазбавіў адказнасці за выкарыстанне зброі


Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў у пытаннях запэўнівання нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА. Дакумент раней быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі.

Згодна з ім, уносяцца змены ў законы, якія рэгулююць дзейнасць органаў унутраных справаў і ваенізаваных арганізацыяў.

Затрыманне ў ваколіцах станцыі метро «Няміга».
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Закон прадугледжвае, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку ўжывання фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Акрамя таго, органам ўнутраных справаў надаецца правам выкарыстоўваць баявую і спецыяльную тэхніку пры спыненні масавых акцыяў.

Таксама сілавікі будуць мець права на асабісты дагляд грамадзянаў, іхных рэчаў і транспартавых сродкаў пры затрыманні і змогуць забараняць грамадзянам запісваць відэа і аўдыя пры выкананні службовых абавязкаў і правядзенні працэсуальных дзеянняў.

Фактычна ўсё гэта практыкавалі і раней, але цяпер сілавікі маюць для такіх дзеянняў «законныя» падставы.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў