Каліце беларускае! Мастак Дэ Лёс пра найважнейшыя навіны


Мастак Дэ Лёс адмыслова для «Белсату» рыхтуе ўласную падборку галоўных падзеяў апошніх дзён вясны.

Рыхтуйце тазікі

З набліжэннем лета беларусы традыцыйна рыхтуюцца да планаванага адключэння гарачай вады.

Адключэнне гарачай вады. Які сэнс, калі цягам года ў іх усё ломіцца

«Які сэнс, калі цягам года ў іх усё ломіцца», – задаецца пытаннем наш мастак.

Падаткі з-за кратаў

Падатковая запатрабавала ў Ціханоўскага заплаціць падатак са знойдзеных за канапай 900 тысяч долараў

Сяргей Ціханоўскі – ужо год за кратамі. У чэрвені 2020 года падчас ператрусу на лецішчы ў Гомельскай вобласці следчыя знайшлі за канапаю 900 тысяч долараў. Палітвязень сцвярджае, што не мае ніякага дачынення да гэтых грошай. Падатковая інспекцыя, у сваю чаргу, патрабуе выплаціць з іх падатак. Паводле пастановы дзяржаўнага органу, Ціханоўскі мусіць заплаціць у бюджэт 257 992 руб. 72 кап.

«Без дзяржавы нічога не зробяць»

У будслаўскай святыні – нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, на ўрачыстасць да якой штогод у ліпені прыязджаюць тысячы каталікоў, – 11 траўня здарыўся пажар

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў грамадскую ініцыятыву збору сродкаў на аднаўленне касцёлу ў Будславе, які пацярпеў ад пажару. Паводле Лукашэнкі, «без дзяржавы ўсё роўна нічога не атрымаецца».

Неймаверная Калеснікава

Марыю Калеснікаву жорстка затрымалі 7 верасня 2020 года, а 8 верасня яна парвала свой пашпарт, каб яе не дэпартавалі з Беларусі

Чальцу Каардынацыйнай рады і штабу Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай выставілі канчатковае абвінавачанне. Агулам Калеснікавай пагражае да 12 гадоў турмы.

Каліце беларускае

Беларуская вакцына ад COVID-19 – рэальнасць

Паводле Міністэрства аховы здароўя, беларуская вакцына ад COVID-19 ужо зробленая. Праўда, пакуль няма гаворкі пра масавую вакцынацыю прэпаратам.

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў