Прысуды за рэпосты ў сацсетках, новае спецвядзенне і хітрыкі ГУБАЗіКу. Хроніка рэпрэсіяў


Працягваем сачыць за пераследам беларусаў паводле палітычных матываў. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Daniel Abbatt / pexels.com

Палітвязень Кастусёў, хворы на рак, атрымаў кепскія вынікі аналізаў

17 красавіка былому старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву спаўняецца 67 гадоў. За кратамі ён сустракае ўжо чацвёрты дзень нараджэння. Ад пачатку 2024 года ён перабывае ў крытай турме ў Горадні.

За кратамі ў Кастусёва абвастрылася анкалагічная хвароба. Нядаўна палітвязню рабілі аналізы, і вынікі былі кепскімі.

«Яму рабілі аналіз крыві, дык паказнікі дрэнныя: у два разы павышаны бялок у крыві. Павялічаныя лімфавузлы. Таксама турбуе варыкоз на нагах», – расказвае ягоны зяць Дзмітрый Антончык.

На пачатку красавіка Рыгору Кастусёву зрабілі аперацыю – вывелі катэтар з мачавіка. Як кажа Антончык, аперацыя зняла небяспеку разрыву мачавіка, але ўскладніла перабыванне палітвязня за кратамі.

Hавiны
Рыгор Кастусёў перадаў верш з-за кратаў. Намагаецца не думаць шмат пра пагаршэнне здароўя
2024.04.17 10:52

Мінюст забірае ліцэнзіі ў яшчэ двух адвакатаў

11 красавіка кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі ў пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю адвакатаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Камісія пастанавіла пазбавіць ліцэнзіяў Аляксандра Галавача і Ігара Рыжага. У пастанове гаворыцца пра «немагчымасць выканання адвакатамі прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Чарговае папаўненне спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • старонка «Скрытая правда о жизни в Беларуси» ў «Аднакласніках»;
  • старонка «Belarusians of Washington DC» у сацсетцы Х;
  • старонка «Александр Казаровец» у Facebook;
  • TikTok-старонкі «Добрая Беларусь», «Мимоходом».

ГУБАЗіК знайшоў новы метад, як пераканаць беларусаў замежжа вярнуцца дадому

Мяркуючы з усяго, сілавікі спампавалі гісторыю некаторых эмігранцкіх чатаў і цяпер пішуць іх удзельнікам.

Аднаму з падпісчыкаў прыйшло паведамленне з акаўнту, які раней называўся «Прафілактыка экстрэмізму». Невядомы назваў хлопца па імені і імені па бацьку і распавёў, што таго не шукаюць, яго няма ў базах і варта толькі пачысціць каментары на выпадак вяртання ў краіну.

Іншага беларуса, наадварот, спрабавалі застрашыць смерцю ў выгнанні.

Hавiны
Актывістку Лагацкую затрымалі паводле падазрэння ў «дзеяннях, якія груба парушаюць парадак»
2024.04.17 13:05

У Лунінцы сабралі святароў, якім расказалі пра экстрэмізм і тэрарызм

У Лунінцы сабралі мясцовых святароў. Старшыня райвыканкаму Аляксандр Савіна падзякаваў ім за супрацу і ўдзел у розных мерапрыемствах, за «спакой сярод прыхаджанаў». Сярод выступоўцаў былі і сілавікі. Напрыклад, памочніца пракурора Дар’я Цібец «сканцэнтравала выступ на захадах для супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, рэабілітацыі нацызму», піша раённая газета. Святары задавалі пытанні, якія іх хвалююць, але наконт чаго, невядома.

Чыноўнікі чакаюць, што рэлігійныя арганізацыі паўдзельнічаюць у «духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі».

Асуджаны жыхар Гомля, які ў 2022-м у адзіночку спыніў цэх свайго прадпрыемства

Суд Савецкага раёну Гомля асудзіў Івана Памесячнага на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён працаваў наладчыкам станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем на Гомельскім заводзе пускавых рухавікоў імя Панамарэнкі і ў лістападзе 2022-га ў адзіночку спыніў цэх прадпрыемства. Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога суда, мужчына скарыстаўся «свабодным доступам да ўсяго абсталявання, выдаліў доступ да сістэмных файлаў, прывёўшы ў няспраўны стан праграмнае забеспячэнне (кампʼютарную інфармацыю), заблакаваўшы кампʼютарную сістэму». Сцвярджаецца, што Памесячны зрабіў гэта «з помсты за нібыта нявыплачаную ў поўным абʼёме заработную плату».

Учынак наладчыка стаўся прычынаю «цяжкіх наступстваў у выглядзе матэрыяльных выдаткаў». Прадпрыемству давялося прыцягваць падрадную арганізацыю, што распрацоўвала новыя праграмы і дакументацыю. Гэта каштавала заводу 99 тысяч рублёў (раней памер шкоды называлі меншы – 55 тысяч рублёў). Амаль усю гэтую суму абавязалі выплаціць асуджанага.

Hавiны
Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за бел-чырвона-белы значок
2024.04.17 12:45

Следчы камітэт 17 красавіка пачаў працэс спецвядзення ў дачыненні беларуса Віктара Калаура, які абвешчаны ў вышук паводле крымінальных артыкулаў аб распальванні варожасці і знявазе прадстаўніка ўлады.

46-гадоваму Віктару Калауру інкрымінаваныя тры артыкулы Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або разладу»);
  • арт. 188 («Паклёп»);
  • арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»).

Следчы камітэт прапаноўвае яму вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў аддзяленне ведамства ў Пінску на вул. Суворава, 1.

Адзначым, на сайце МУС Віктар Калаур значыцца ў вышуку. Паведамляецца, што ён «уцёк ад следства за здзяйсненне злачынства», прадугледжанага артыкуламі аб распальванні варожасці і знявазе прадстаўніка ўлады. Аб інкрымінаваным яму арт. 188 («Паклёп») у МУС не паведамлялі.

Hавiны
Следчым задумалі даць поўны доступ да звестак беларусаў
2024.04.17 14:34

Мужчыну прыгаварылі да «хіміі» за некалькі рэпостаў пра Лукашэнку ў «Аднакласніках»

Суд Гарадзенскага раёну прыгаварыў Уладзіміра Мікуліча да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго абвінавачвалі ў знявазе Лукашэнкі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле версіі абвінавачання, Мікуліч перапосціў у «Аднакласніках» некалькі публікацыяў, што нібыта прыніжалі Лукашэнку. Гэта былі ролікі пабліку «Беларусь палітычная», а таксама тэкст і фота пабліку «STOP LUKA». Суддзя Віталь Сініла прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 КК і прыгаварыў да двух гадоў «хіміі». Да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу мужчыну вызвалілі з-пад варты.

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек

Гэтыя людзі асуджаныя ці ўзятыя пад варту паводле абвінавачання ў распальванні сацыяльнай варожасці, знявазе Лукашэнкі, дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і г. д. Сярод іх ёсць двое былых мытнікаў, якіх судзілі закрытым судом, абвінаваціўшы паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: Віктару Новіку прысудзілі 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Уладзіміру Журомскаму – 12 гадоў.

На сёння ў Беларусі налічваецца 1391 палітвязень. Колькасць людзей, пазбаўленых волі паводле палітычных матываў, значна большая.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў