На летнія вакацыі дзецям палітвязняў адкрылі збор грошай. Трэба 20 тысяч еўраў


Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» адкрыў ужо традыцыйны збор дзецям палітвязняў на летнія вакацыі. Ахвяраваць грошы можна на сайце фонду «BYSOL»

«Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі»
Ілюстрацыя са старонкі збору «Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі».
Выява: Bysol.org

На кожнае дзіця ўзростам да 16 гадоў з сям’і палітычнага зняволенага або ўжо вызваленага палітвязня хочуць выдаць дапамогу ў памеры прынамсі 100 еўраў. Заяўкі на атрыманне дапамогі можна падаць праз адмысловую форму да 19 траўня ўключна.

Агулам хочуць сабраць не менш як 20 тысяч еўраў. Сабраныя грошы пойдуць і на экскурсіі, падарожжы і летнікі, адукацыйныя гурткі і спартовыя секцыі, рыштунак для гульняў і заняткаў.

«Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі, – пішуць на старонцы збору. – Мы разам з вамі можам дапамагчы адчуць гэтым сем’ям і дзецям у іх, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі».

«Хуткая гуманітарная дапамога» – праект, у які ўваходзяць фонды «BYSOL», «By_Help», «Краіна для жыцця», «Dissidentby» i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA).

Падчас папярэдніх такіх акцыяў дапамаглі дзецям на падставе 1600 заявак.

Агляд
Як у беларусаў адбіраюць дзяцей – з палітычных і непалітычных прычынаў
2023.10.20 13:45

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў