У Сенненскім раёне мужчына загінуў ад мотаблока


У Сенненскім раёне мужчына зваліўся з мотаблоку і загінуў на месцы. Аб гэтым перадае БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму.

50-гадовы мужчына загінуў ад мотаблоку.
Фота: УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму / vitebsk.mvd.gov.by

17 красавіка стала вядома пра інцыдэнт у вёсцы Рындэва Сенненскага раёну. 16 красавіка кіроўца мотаблоку «Crosser» няўдала здзейсніў разварот і зваліўся з транспартнага сродку. 50-гадовы мужчына атрымаў траўмы, ад якіх загінуў на месцы.

«Мотаблок таксама лічыцца транспартным сродкам і поўнасцю павінен адпавядаць патрабаванням правілаў дарожнага руху. Кіроўца падчас кіравання мотаблокам абавязаны знаходзіцца ў зручным і бяспечным становішчы, а пераадольваючы перашкоды на ім, – выбіраць мінімальную хуткасць», – пракаментавалі здарэнне ў ДАІ.

Паведамляецца, што за мінулыя святочныя выходныя ў Віцебскай вобласці адбылося 35 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай. Інспектары затрымалі 12 вадзіцеляў, якія селі за стырно пʼянымі, і 31 – за кіраванне без правоў. Аштрафавалі больш за 150 пешаходаў, з якіх каля 20 з іх знаходзіліся ў нецвярозым стане, а 33 знаходзіліся ў цёмны час сутак без флікераў.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў