У Докшыцах і Глыбокім – новыя ператрусы


У Глыбокім і Докшыцах працягваюцца ператрусы. Вядома не менш пра 6 выпадкаў. Аб гэтым паведаміў у сваім Facebook глыбоцкі актывіст Кастусь Шыталь, які зараз жыве за межамі Беларусі.

Глыбокае.
Фота: Зміцер Лупач / Белсат

17 сакавіка стала вядома пра новую хвалю ператрусаў у Глыбокім і Докшыцах. Аб гэтым паведамляе актывіст Кастусь Шыталь, нарадзінец тых мясцін.

«У Глыбокім з пачатку тыдня прыходзілі як мінімум да шасці чалавек (насамрэч – больш). У Докшыцах вядомы адзін выпадак», – напісаў Шыталь.

16 сакавіка стала вядома, што у Глыбокім затрыманы вядомы бодзібілдар Аляксандр Шарабайка. Паведамляеца, што Шарабайку вінавацяць за рэпосты ў сацсетках і прыпісваюць яму абразу Лукашэнкі. Перадачы ад родных не прымаюць. Аляксандра затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прызначылі 10 сутак арышту. У мужчыны і ягонай жонкі Алены сілавікі забралі тэлефоны. Пасля выбараў Шарабайку некалькі разоў саджалі на суткі за ўдзел у пратэстах і за бел-чырвона-белы сцяг на доме. У ліпені 2021 яго затрымлівалі на трое сутак «па падазрэнні ў злачынстве».
Антон Тачняк belsat.eu
Стужка навінаў