Расейскі алігарх, які праз санкцыі застаўся без грошай у Лондане: Бізнес не мае ўплыву на Пуціна


Адзін з найбуйнейшых расейскіх бізнесоўцаў, заснавальнік «Альфа-банку» Міхаіл Фрыдман трапіў у непрыемную сітуацыю праз санкцыі. Яго дадалі да санкцыйнага спісу праз даўнія стасункі з Пуціным. Сам алігарх сцвярджае, што бізнес не мае ўплыву на Пуціна. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю «Bloomberg».

Міхаіл Фрыдман.
Фота: Riccardo Lugermad / LetterOne Group / Flickr, CC BY 2.0

Расейскі банкір Міхаіл Фрыдман жыве ў Лондане, дзе мае элітную нерухомасць. Але цяпер ягонае жыццё стала значна меней камфортным. Праз санкцыі Фрыдман застаўся амаль без грошай і нават не мае чым заплаціць прыбіральніцы.

Праз санкцыі ЕЗ і ЗША ўсе рахункі алігарха ды звязаных з ім кампаніяў заблакаваныя. Каб атрымаць грошы, яму трэба звяртацца праз адмысловую позву да брытанскага ўраду, там будуць вырашаць, колькі грошай трэба разблакаваць.

Проста ўявіце: на паперы ў вас маёмасці на $ 10 мільярдаў, а па факце трэба ісці і прасіць даць хоць крыху грошай на жыццё. А пакуль грошы заблакаваныя, Міхаіл Фрыдман вымушаны самастойна прыбіраць свой лонданскі дом за 65 мільёнаў фунтаў.

Абмежаванні супраць расейскіх прадпрымальнікаў алігарх лічыць нелагічнымі. Фрыдман кажа, што ў Еўропе памылкова лічаць, быццам бізнесоўцы могуць паўплываць на пастанову прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна пра вядзенне баявых дзеянняў у суседняй краіне.

Тут варта адзначыць, што Фрыдман адным з першых выказаўся супраць вайны ва Украіне і актыўна падтрымлівае ўкраінцаў праз свае кампаніі. Але ж ад санкцыяў гэта яго не ўратавала.

Аналітыка
Як топ-20 расейскіх бізнесоўцаў адрэагавалі на вайну з Украінай і санкцыі супраць іх
2022.03.11 09:11

КЕ belsat.eu

Стужка навінаў