Лукашэнка дазволіў вяртаць пазыкі «недружалюбным» краінам у беларускіх рублях


14 сакавіка Лукашэнка падпісаў указ № 93 «Аб дадатковых захадах па забеспячэнню стабільнага функцыянавання эканомікі». Указ прадугледжвае некаторыя аспекты функцыянавання эканомікі ва ўмовах санкцыяў, сярод якіх дапускаецца тэхнічны дэфолт.

Беларускія рублі і даляры ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Паводле ўказу Лукашэнкі «Аб дадатковых захадах па забеспячэнню стабільнага функцыянавання эканомікі», які з’явіўся яшчэ 14 сакавіка, Саўмін атрымаў шэраг паўнамоцтваў у справе прыняцця рашэння аб выплатах дывідэндаў, увядзення новых падаткаў, вызначэння памеру базавай арэнднай велічыні і іншыя моманты. Экстранныя захады ўрадоўцы могуць прымаць ва ўмовах санкцыйнага ціску на эканоміку краіны.

«У выпадку ўвядзення з боку недружалюбных краінаў абмежавальных захадаў, якія прадугледжваюць фактычнае «замарожванне» інвестыцыйных праектаў, што рэалізоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прыпыненне іх фінансавання, пазбаўленне тэхнічнай магчымасці правядзення разлікаў па дзяржаўным доўгу ў замежнай валюце, Міністэрстве фінансаў, банкам-агентам, іншым юрыдычным асобам прадстаўляецца права па рашэнню Савету Міністраў (яго Прэзідыума) забяспечваць выкананне абавязкаў перад такімі краінамі ў нацыянальнай валюце», – занатавана ва ўказе.

Саўмін акрамя іншага атрымаў права прыпыняць выкананне пагадненняў па перадухіленні двайнога падаткаабкладання. Асобны пункт указу прадугледжвае барацьбу з вывазам капіталу з краіны.

У сітуацыі, калі краіна не можа выплочваць свае пазыкі замежным краінам, або заяўляе пра выплату ў сваёй валюце, гэта сведчыць пра тэхнічны дэфолт.

Hавiны
У Беларусі рост ВУП моцна запаволіўся
2022.03.17 17:03

РК belsat.eu

Стужка навінаў