Затрыманы журналіст Дзяніс Івашын пачуваецца бадзёра і ўпэўнена, перадае адвакат


На пачатку тыдня, 15 сакавіка, стала вядома, што затрыманы журналіст Дзяніс Івашын цяпер у статусе падазраванага паводле арт. 365 Крымінальнага кодэксу («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных справаў»).

У дачыненні Дзяніса Івашына была абраная захада стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартаю на 2 месяцы.

Жонка журналіста Вольга Івашына паведаміла, што Дзяніс ужо атрымаў перадачу, адчувае сябе бадзёра і ўпэўнена.

Затрыманы гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын.
Фота: baj.by

Журналіста затрымалі 12 сакавіка каля 18:00. Са словаў відавочцаў, журналіста забралі з кватэры, дзе ён жыве. Перад гэтым да дому пад’ехаў сіні мікрааўтобус.

Яго дом ператрасалі да позняй ночы. Дома ў маці Дзяніса таксама прайшоў ператрус, а 15 сакавіка сілавікі прыйшлі з ператрусам дадому да 95-гадовай бабулі журналіста.

Hавiны
У кватэры журналіста Івашына ператрус
2021.03.12 20:06

Дзяніс Івашын – вядомы журналіст-расследавальнік. Супрацоўнічае з сайтам «Інформнапалм» і газетаю «Новы час». Апошняе ягонае гучнае расследаванне – пра беркутаўцаў у шэрагах менскага АМАПу.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў