Пад Мікашэвічамі вайсковыя цяжкавікі раздушылі легкавы аўтамабіль


У Лунінецкім раёне на Берасцейшчыне здарылася аварыя з удзелам вайсковай тэхнікі. У выніку быў вельмі моцна пашкоджаны легкавы аўтамабіль.

Як адзначае Антон Матолька, расейскі вайсковы «Урал» змяў беларускі легкавы аўтамабіль на трасе М10 пад Мікашэвічамі. Машына апынулася заціснутая паміж двума «Ураламі». Праз гэта спынілася ўся калона вайсковай тэхнікі.

У легкавой «Audi» багажнік і капот здушаныя.

Чытачы Onliner.by паведамляюць, што «быццам усе жывыя».

Нагадаем, што ў Беларусі з 10 па 20 лютага афіцыйна праводзяцца сумесныя беларуска-расейскія вучэнні.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў