Віктар Бабарыка ў лісце дачцэ распавёў пра «падарунак» на Новы год


Палітвязень Віктар Бабарыка сустрэў другі Новы год у няволі. Як прайшлі святы, вязень напісаў сваёй дачцэ Марыі, піша штаб палітыка.

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / instagram

Віктар Бабарыка ў лісце сваёй дачцэ Марыі піша, што на Новы год у камеры вязні паставілі імправізаваную елку, упрыгожылі стол і нават змаглі запаліць свечку. Палітвязень таксама выказвае спадзяванне, што 2022 год будзе лепшым, чым 2021.

«Ды і нам тут «падаруначак» сістэма паднесла: калі вярнуўся з працы ўвечары 31-га я выявіў, што ў маіх рэчах быў ператрус з выкідваннем усіх рэчаў у тым і лісты з капэртаў. Таму прыйшлося яшчэ і парадак наводзіць. Але ўсё закончылася добра.

Што да майго рэжыму і здароўя, то тут усё без зменаў.

Даўно не чуваць навінаў ад Эдзіка. Як ён там трымаецца. Раней хоць прывітанні праз сумесных адрасатаў адпраўлялі, а зараз з гэтым стала складаней. Перадавай яму мае найлепшыя пажаданні», – піша Віктар Бабарыка.

Падтрымаць палітвязня можна лістом: ВК №1 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8. Бабарыка Віктар Дзмітрыевіч.

Артыкулы
Эдуарду Бабарыку выставілі абвінавачванні ў «распальванні варожасці» і «арганізацыі масавых беспарадкаў»
2021.12.29 13:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў