Майдан вачыма беларускага ўкраінца, удзельніка Памаранчавай рэвалюцыі


Станіслаў Гусак разважае ў «Размове Мацкевіча», ці падзеліць Майдан Украіну, і распавядае пра ўдзел ўкраінскіх алігархаў.

Станіслаў Гусак – былы намеснік старшыні БНФ, украінец паводле паходжання. Ён быў аўтарам праекту балта-чарнаморскага калектару, які меўся выратаваць Украіну і Беларусь ад энергетычнай залежнасці Расеі.

Станіслаў Гусак мяркуе, што змаганне за інтэграцыю з Еўразвязам не падзеліць Украіну на прарасейскую і праўкраінскую, а наадварот – аб’яднае: «Калі адміністрацыя Януковіча пачала выводзіць людзей на свой «Майдан», людзі выйшлі з лозунгамі «За Еўропу!». Любоў да Украіны ў сэрцы жыве, хоць гэтыя людзі не размаўляюць па-ўкраінску, кажа госць праграмы.

{movie}Станіслаў Гусак у «Размове Мацкевіча»|right|13633{/movie}

Станіслаў Гусак таксама звяртае ўвагу на падтрыманне пратэстаў мясцовымі бізнесоўцамі (чаго нельга сказаць пра беларускія Плошчы). Падчас Памаранчавай рэвалюцыі 2004–05 гадоў ён месяц правёў на Майдане: «Тады ішлі 75-гадовыя бабулькі, неслі ў намёты рондалі, загорнутыя ў хустку: «Дзеткі, я вам нарабіла варэнікаў, насмажыла піражкоў». Але ж зразумела, што былі і багатыя людзі, як Парашэнка, Клічко […] і Цімашэнка на той час была не бедная дзеўчына. Яны выклалі грошы і купілі тое, што трэба». Паводле суразмоўцы, амерыканцы грашыма тады не дапамагалі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў