У Беларусі 16-ты дзень ідуць акцыі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Беларусы працягваюць дамагацца адстаўкі кіраўніка краіны. Галоўнае з таго, што адбылося 24 жніўня.
У шырокі склад Каардынацыйнай рады ўвайшлі 600 чалавек. Дваіх сябраў прэзідыуму Рады (Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага) затрымалі. Вольгу Кавалькову змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна
Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / belsat.eu
У аўторак у Следчы камітэт выклікаюць Паўла Латушку
У сераду ў Следчы камітэт мусіць з’явіцца Святлана Алексіевіч
Генадзь Шутаў. Фота Мілана Харытонава / belsat.eu
У Жабінцы развіталіся з Генадзем Шутавым, якога ранілі з агнястрэльнай зброі ў галаву ў часе пратэстаў 11 жніўня ў Берасці. 44-гадовы мужчына памёр у вайсковым шпіталі ў Менску 19 жніўня
У Салігорску затрымалі сустаршыню стачкаму «Беларуськалію» Анатоля Бакуна
На пл. Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 24 жніўня 2020 г.
Фота: Дзіяна Радкевіч / belsat.eu
У Менску ля станцыі метро «Пушкінская» прайшла акцыя салідарнасці, у ёй узялі ўдзел некалькі дзясяткаў актывістаў
Увечары некалькі чалавек затрымалі на плошчы Незалежнасці ў Менску
Лукашэнка і Пуцін правялі кансультацыі праз тэлефон, абгаварылі «сітуацыю ўнутры краіны»
Святлана Ціханоўская абмеркавала палітычны крызіс у Беларусі з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэнам Біганам. Сустрэча адбылася ў Вільні
На пл. Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 24 жніўня 2020 г.
Фота: Дзіяна Радкевіч / belsat.eu
Кіраўнік Беларусі загадаў звальняць са школаў настаўнікаў, якія не падзяляюць дзяржаўнай ідэалогіі