НПЦ гігіены: большасць медычных масак беларускай вытворчасці не адпавядае нормам


Толькі 25% медычных масак, якія сёння вырабляюцца ў Беларусі, адпавядаюць усім патрабаванням, якія прад’яўляюцца да эфектыўных сродкаў індывідуальнай абароны, заявіў дырэктар НПЦ Беларусі Сяргей Сычык.

Медычная маска.
Фота: «Белсат»

На базе навукова-практычнага цэнтру гігіены яшчэ ў лістападзе прайшла штогадовая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Здароўе і навакольнае асяроддзе». Пра яе вынікі напісала выданне «Медицинский вестник».

У канферэнцыі ўдзельнічалі адмыслоўцы з Беларусі, Расеі, Азербайджану, Латвіі, Нямеччыны, Сербіі, Вугоршчыны, Швейцарыі. Сярод іншага, абмяркоўвалі досвед працы падчас пандэміі COVID-19, у прыватнасці, якасць медычных масак беларускай вытворчасці.

Дырэктар НПЦ гігіены Сяргей Сычык прыгадаў, што калі пачалася пандэмія, рэзка паўстала пытанне пра сродкі індывідуальнай абароны для медпрацаўнікоў. Выявілася патрэба ў вытворчасці масак.

Hавiны
«Мусім ахвяраваць святам, каб ратаваць краіну». Бабруйская «Славянка» шые мільён масак
2020.03.06 20:19

На сённяшні дзень медычныя маскі ў Беларусі робяць 8 кампаніяў. НПЦ гігіены правёў даследаванне масак, якія атрымалі дзяржрэгістрацыю, і ацаніў іх бяспеку і эфектыўнасць.

«Дык вось з усіх узораў прынятым нарматывам адпавядалі толькі 25%. Пры гэтым мы не ўносілі нарматыў па віруснай фільтрацыі (вельмі высокі паказнік). 63% масак не адпавядалі нават нарматывам па бакфільтрацыі», – сказаў Сычык.

Hавiны
Каронавірус зноў мутаваў. Па свеце распаўсюджваецца новая версія амікрону
2023.12.09 21:09

Таксама спецыялісты НПЦ гігіены правялі выпрабаванні ўзораў сродкаў дэзынфекцыі, праверылі канцэнтрацыю рэчываў актыўнага дзеяння і мікрабіялагічную эфектыўнасць. Нарматывам не адпавядаў 31% узораў.

«Мяркую, гэтыя пытанні можна вырашаць з дапамогай пострэгістрацыйнага маніторынгу, які ў прынцыпе нескладаны. На мой погляд, неабходна звяртаць увагу на працэдуры допуску прадукцыі на рынак (дэклараванне), узмацніць адказнасць за выпуск небяспечнай прадукцыі, вытворчы кантроль, магчыма, увесці дадатковую маркіроўку».

Паводле Сяргея Сычыка, НПЦ гігіены сфармуляваў гігіенічныя патрабаванні да сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання – паказнікі бяспечнасці, эфектыўнасці, пырскаўстойлівасці, фільтрацыі латэксных часціц – эквіваленту віруснай фільтрацыі. Таксама распрацаваныя дакументы па выкарыстанні СІА ў перыяд пад’ёму захворванняў.

Hавiны
Прышчэпкі супраць COVID-19: у Беларусі змянілі ўмовы вакцынацыі
2023.10.22 14:16

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў