Грошай не хапае: заробкі некаторым бюджэтнікам заплацяць за кошт знешняга дзярждоўгу


Супрацоўнікам Мінлясгаса выплацяць грошы за кошт знешняй пазыкі Беларусі. Пастанова Саўміна з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У гэтым выпадку частку сродкаў – Br8,7 млн – пераразмяркуюць у рамках бюджэту. Гэтая сума раней была часткай выдаткаў на абслугоўванне знешняга доўгу краіны.

Цяпер яе накіравалі «для забеспячэння аплаты працы работнікам арганізацый, якія вядуць лясную гаспадарку».

Рашэнне было прынята на падставе ўказа Лукашэнкі «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі».

Пастанова набыла моц з 16 снежня.

Па дадзеных Нацбанку, на 1 кастрычніка 2023 года знешні доўг Беларусі склаў $ 36,7 млрд.

Hавiны
Сусветны банк: найбольшыя пазыкі Беларусь мае перад Расеяй
2023.12.15 10:11

СП, belsat.eu

Стужка навінаў