Беларусь – адзіная краіна ў свеце, дзе за кратамі больш жанчын – работніц медыяў, чымся мужчынаў


Беларусь трапіла ў першую пяцёрку краінаў паводле колькасці журналістаў за кратамі, піша «Deutsche Welle» са спасылкаю на арганізацыю «Рэпарцёры без межаў». Акрамя таго, нашая краіна аказалася адзінай у свеце, дзе зняволеных жанчын – работніц медыяў больш, чымся мужчынаў.

Колькасць журналістаў, арыштаваных за сваю прафесійную дзейнасць па ўсім свеце, дасягнула пікавых паказнікаў у 2021 годзе. Цяпер за кратамі застаюцца 488 работнікаў медыяў, што на 20 % больш, чымся летась. Такія лічбы прыводзіць арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» у сваёй штогадовай справаздачы. Такое павелічэнне звязанае з пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі, М’янме і Кітаі.

Артыкулы
Дзень народзінаў «Белсату» за кратамі. Распавядаем пра нашых зняволеных калегаў
2021.12.10 07:30

У Беларусі колькасць журналістаў, якія пацярпелі ад пераследу, за год вырасла ў 4,5 разу: летась арыштаваных працаўнікоў медыяў было сямёра, цяпер – 32.

Яшчэ адна асаблівасць Беларусі: мы – адзіная краіна, дзе ў зняволенні больш жанчын – работніц СМІ (17), чымся мужчын (15). Яны складаюць 9 з 20 прафесійных журналістаў і 8 з 9 работнікаў медыяў, такіх, як дырэктар, менеджар ці юрыст.

«Рэпарцёры без межаў» зазначаюць: гэтыя лічбы сведчаць пра тое, што беларускі рэжым адмовіўся ад «традыцыйнай патрыярхальнай цярплівасці ў дачыненні жанчын», бо жанчыны адыгралі асноўную ролю ў леташніх пратэстах.

Артыкулы
«Яна разумела кошт свайго выбару і ні пра што не шкадуе». Журналістка Кацярына Андрэева год як за кратамі
2021.11.15 12:26

Першымі з асуджаных у Беларусі журналістаў сталі нашыя каляжанкі – журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.

Агулам, паводле «Рэпарцёраў без межаў», за апошнія чатыры гады ў свеце колькасць асуджаных жанчын – прадстаўніц СМІ, вырасла ў два разы і дасягнула 60.

Hавiны
11 працаўнікоў TUT.BY за кратамі, іх могуць абвінаваціць яшчэ і ў распальванні варажнечы
2021.10.07 16:17

На першым месцы ў свеце паводле колькасці зняволеных журналістаў – Кітай (127 чалавек). У М’янме пасля масавых пратэстаў 2021 года за кратамі апынуліся 52 журналісты. У пяцёрцы краінаў з найбольшаю колькасцю арыштаваных журналістаў – таксама В’етнам (43) і Саудаўская Аравія (31).

За год па ўсім свеце загінулі 46 журналістаў (42 мужчыны і 4 жанчыны). З іх 30 сталі ахвярамі наўмыснага забойства, 16 загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. «Рэпарцёры без межаў» зазначаюць, што гэта самы нізкі паказнік за амаль 20 гадоў.

Самымі небяспечнымі краінамі для журналістаў сёлета сталі Мексіка, Афганістан, Індыя, Емен, Пакістан.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў