Вядоўцу і блогерку Ганну Бонд судзілі за «непадпарадкаванне міліцыі»


Папулярную вядоўцу і блогерку Ганну Бонд 16 кастрычніка судзілі паводле адміністратыўнага артыкулу за «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі», але яна ўжо на свабодзе. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Ганна Бонд.
Фота: annabondarchuk / Instagram

Справу Ганны Бонд павінны былі разглядаць у судзе Цэнтральнага раёну Менску, аднак у раскладзе пасяджэнняў ейнага прозвішча не было. Працаўнік суда патлумачыў журналістцы парталу «Зеркало», якая патэлефанавала як фізічная асоба, што пратакол паступіў у суд днём у панядзелак – 16 кастрычніка. Таксама на паседжанне, са словаў работніка суда, змаглі прыехаць сваякі блогеркі.

Вядома, што вядоўцу судзілі паводле артыкулу 24.3 КаАП за нібыта «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі».

Праваабаронцы паведамілі, што паводле іхных звестак Ганна Бонд ужо на волі – аднак вынік суда пакуль невядомы.

Пра імавернае затрыманне вядоўцы стала вядома ў суботу 14 кастрычніка – жанчына перастала выходзіць на сувязь. Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» паведаміў, што мае неправераныя звесткі аб затрыманні блогеркі ў адной з менскіх рэстаранаў і аб ператрусе ў яе ўдома.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў