Два дні таму ў Лондане, сёння – на «Белсаце». Толькі сёння а 20:40 (менскі час) у нашых гледачоў ёсць унікальная магчымасць далучыцца да прагляду найбуйнейшай беларускай тэатральнай прэм’еры гэтага года – оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатру (акенца трансляцыі вышэй).
Згодна з ліцэнзійнымі патрабаваннямі, трансляцыя на YouTube дасяжная выключна на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Грузіі, Арменіі, Расеі, Азербайджану, Казахстану, Кыргызстану, Малдовы, Таджыкістану, Туркменістану і Узбекістану.
Без тэрытарыяльных абмежаванняў трансляцыя будзе весціся ў нашым спадарожнікавым эфіры ды кабельных сетках. Уладальнікам смартфонаў і тэлевізараў з функцыяй «Smart» раім усталяваць аплікацыю «Belsat Smart».
Салісты
Тамара Калінкіна (сапрана),
Андрэй Бандарэнка (барытон),
Ірына Жытынская (мецца-сапрана),
Аляксандр Чуўпыла (тэнар),
Аляксандр Фаркушак (барытон),
Мікола Губчук (барытон)
Алена Арбузава (сапрана)
Музыкі
«Five-Storey Ensemble»
Акторы
Раман Шыцько, Марыя Сазонава, Юлія Шаўчук, Павел Гарадніцкі, Станіслава Шаблінская, Сяргей Квачонак, Каця Вострыкава, Даніэла Каляда (толькі ў відэапраекцыях)
Каманда стваральнікаў
Мікалай Халезін, рэжысёр, адказны за драматургію і адаптацыю арыгінальнага тэксту;
Наталля Каляда, рэжысёрка;
Андрэй Каляда, апавядальнік;
Віталь Алексяёнак, дырыжор;
Вольга Падгайская, кампазітарка;
Андрэй Хадановіч, лібрэтыст;
Марыя Сазонава, харэограф;
Надзя Саяпіна, сцэнічны дызайн, кіраўніца дэкарацыйнага цэху;
Мікалай Халезін, сцэнічны дызайн;
Анастасія Рабава, мастачка касцюмаў;
Анастасія Мядзелец-Тэўш, дызайнерка масак;
Пітэр Смол, мастак святла;
Дмытро Гук, дызайнер відэа.