Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Зяленскаму


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў панядзелак, 18 верасня, возьме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў падчас сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Пра гэта паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская падчас сайд-івэнт па Беларусі падчас cаміту NATA у Вільні, Літва. 11 ліпеня 2023 года.
Фота: Светлана Тихановская / Telegram

На сесію Генеральнай асамблеі ААН збіраюцца лідары амаль усіх краінаў свету.

Як паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай, у яе запланаваныя сустрэчы з шэрагам міністраў замежных справаў і палітычных лідараў. Сярод іншага, запланаваная сустрэча з прэзідэнтам Гватэмалы, якая з’яўляецца пакупніком беларускіх калійных угнаенняў.

Акрамя таго Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Атлантычнай рады «Global Citizen Awards», якую сёлета атрымае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Таксама лідарка дэмакратычных сілаў прыме ўдзел у дыскусіі па Беларусі, арганізаванай дэлегацыяй Еўразвязу пры ААН на тэму беларускай незалежнасці і суверэнітэту.

Таксама на тыдні высокага ўзроўню сесіі Генеральнай Асамблеі ААН плануе прысутнічаць беларуская дэлегацыя, якую ўзначаліць міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў