Двое беларусаў пазмагаюцца за месца ў польскім Сойме ад Падляшша


Імёны двух беларусаў з’явіліся ў выбарчым спісе блоку «Грамадзянская кааліцыя» з Падляскага ваяводства Польшчы на парламенцкія выбары, што маюць адбыцца 15 кастрычніка.

Яна Шостак.
Фота: ЮШ / Белсат

«Грамадзянская кааліцыя» складаецца з партыяў «Грамадзянская платформа», «Навачэсна», «Польская ініцыятыва» і «Зялёныя». У Падляскім ваяводстве, што мяжуе з Беларуссю, яе прадстаўнікі будуць змагацца за 14 дэпутацкіх мандатаў.

Сярод спісу кандыдатаў на сёмай пазіцыі знаходзіцца 73-гадовы Яўген Чыквін, дзеяч беларускай і праваслаўнай меншасці, які з 1985 года ўжо неаднаразова абіраўся дэпутатам Сойму.

На 13-м радку ў спісе прэтэндэнтаў знаходзіцца 30-гадовая мастачка і актывістка Яна Шостак, якая нарадзілася ў Горадні, але ўжо шмат гадоў жыве ў Польшчы. Яна вядомая сваімі акцыямі, у тым ліку «Крык для Беларусі». Раней яна заяўляла, што ў Сойме хацела б займацца міграцыйнай і інтэграцыйнай палітыкай ды стаць голасам беларусаў.

Беларускі свет
Яна Шостак: «Буду крычаць да канца рэвалюцыі і яшчэ адзін дзень»
2022.02.15 19:05

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў