Сайт «Беларуськалія» ўзламалі, пакінулі зварот да падпольшчыкаў ад «Фідэля»


Хакеры сцвярджаюць, што атрымалі дакументы і розныя звесткі кампаніі, якую лічаць «валютным цэхам» рэжыму Лукашэнкі.

Ліст ад узломшчыкаў сайта «Беларуськалія». Скрыншот: kali.by / archive.is

У ноч на 16 жніўня невядомыя хакеры ўзламалі сайт кампаніі «Беларуськалій». На момант публікацыі Kali.by недасяжны, але сляды ўзлому бачныя ў кэшы Google.

Хакеры захавалі архіўную копію старонкі – там размясцілі ліст са зваротам да групаў супраціву і сілавікоў, расказалі пра нібыта створаны Аб’яднаны штаб супраціву, але не пакінулі кантактаў. Ліст падпісалі так: «Фідэль, АШС, Мінск, Інфармацыйная група».

Выглядае на тое, што суполка не звязаная з рухам «Супраціў» і «Кіберпартызанамі». Раней пра ўзломы АСШ расказваў іншы Telegram-канал, які часта робіць рэпосты са старонак Вольгі Карач.

Суполка «Алиса рассказывает» піша, што хакеры атрымалі дакументы і іншую інфармацыю «Беларуськалія», выклалі ў агульны доступ SSL-сертыфікаты сайта. Тлумачаць, што «Беларуськалій» – «валютны цэх» Беларусі, які рэжым Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае для «рашэння праблемаў за межамі Беларусі» і «карумпавання чыноўнікаў іншых краінаў».

Hавiны
«Коммерсантъ»: Беларусь пачала экспартаваць калій праз расейскія парты
2022.07.04 09:15

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў