Новая групоўка беларускіх хакераў атакавала «Беларуськалій». Паразмаўлялі з хактывістамі


16 жніўня 2022 года беларускія хакеры Аб’яднанага штаба супраціву атакавалі інфраструктуру кампаніі «Беларуськалій». У выніку былі атрыманыя дакументы і іншая інфармацыя кампаніі і праведзены дэфэйс сайту, на галоўнай старонцы быў размешчаны ліст хакераў. Belsat.eu звязаўся з хакерамі, суразмоўцы падкрэсліваюць, што яны не маюць дачынення да «Кіберпартызанаў».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Marco Verch / Flickr, CC BY 2.0

Кампанія «Беларуськалій» з’яўляецца «валютным цэхам» Беларусі і адным з ключавых вытворцаў калійных угнаенняў у свеце. Яе прыбытак толькі ў 2020 годзе склаў 2.4 млрд USD. Акрамя таго, гэты бізнэс выкарыстоўваецца для развязання праблемаў Лукашэнкі за межамі Беларусі. Так тлумачаць выбар сваёй мэты хакеры Аб’яднанага штаба супраціву.

– Чаму Штаб паўстаў толькі ў 2022 годзе?

– Групы супраціву ў розных відах існавалі з 2020 года. Але бяздзейнасць апазіцыі, адсутнасць падтрымкі і пастаянныя праблемы паказалі, што чакаць няма чаго і трэба рабіць структуру са спраўджанымі за гэтыя два гады людзьмі, якія гатовыя рызыкаваць дзеля будучыні, бо сёння наш народ губляе свой гістарычны шанец.

– Ці супрацоўнічаеце вы з «Кіберпартызанамі»?

– Ніякага супрацоўніцтва з «Кіберпартызанамі» або Супрацівам АШС не вядзе і не плануе, як і агулам з апазіцыйнымі дзеячамі. Мы цалкам аўтаномныя і не хочам павялічваць рызыку лішнімі кантактамі па-за нашай сістэмпй. Сапраўдныя хактывісты гэтак жа рэдкія як аднарогі, а ў нас у Беларусі бегае іх цэлы статак, але пры гэтым звычайнай для хактывістаў дзейнасці за імі не назіраецца. Гэта выклікае сумневы, і чымсьі правяраць іх – прасцей не перасякацца. Робяць сваю справу – выдатна. Мы таксама робім. А вось у канале Супраціву відэа ад нашых групаў круціліся без нашага ведама, але хай карыстаюцца, гэта не мае значэння.

– Як даўно Вы працуеце?

– З 2020 года, паступова развіваючыся. Інфармацыйная група дзейнічае з пачатку лета 2022.

– Якія вашы мэты і планы?

– Лукашэнкі не павінна быць. Беларускі народ павінен жыць і жыць добра. Тэрытарыяльная цэласнасць не павінна быць парушаная.

– Ці плануеце вы выкладваць у адкрыты доступ дакументы «Беларуськалію»?

– Дакументы неабходныя іншай групе АШС для іх дзейнасці, таму публікацыя не планавалася. Мы ж не будзем агучваць службовую інфармацыю. Дакументы запампоўвалі усе, да якіх маглі дабрацца. І яшчэ нават не прыступілі да вывучэння, іх вельмі шмат. А вось ssl-сертыфікаты ад іх сайтаў з ключамі выклалі, хай цяпер мяняюць.

– Вы прытрымліваецеся тактыкі мірнага пратэсту, ці вам бліжэй сілавы сцэнар супраціву?

– Мы за адэкватныя дзеянні, якія прывядуць Беларусь да міру і спакою без Лукашэнкі і ўсіх, хто яму дапамагаў. Гэты чалавек і яго асяроддзе панясуць пакаранне. Беларускі народ заслужыў права на справядлівасць і праўду.

Hавiны
Распрацоўнікі расказалі, як працуе сістэма сачэння «Kipod», якой карыстаюцца беларускія сілавікі
2022.08.16 10:59

У Telegram-канале групы можна азнаёміцца з іх маніфестам, які яны размясцілі на сайце «Беларуськалію».

belsat.eu

Стужка навінаў