Расейскі дэпутат заявіў, што ПВК Вагнэра ў Беларусі трэба для захопу сувальскага калідору


ПВК Вагнэра пастанавілі перакінуць у Беларусь, бо Расеі «ў выпадку чаго» будзе неабходны сувальскі калідор. З такой заявай на расейскім ТБ выступіў дэпутат Андрэй Картаполаў, піша рэсурс «BILD на русском».

ПВК Вагнэра. Крыніца: 24tv.ua

Кіраўнік камітэту Дзярждумы РФ па абароне Андрэй Картаполаў у эфіры расейскага тэлебачання заявіў, што ПВК Вагнэра накіравалі ў Беларусь «не толькі і не столькі» дзеля таго, каб навучаць Узброеныя сілы Беларусі, як паведамлялася раней. «Ёсць такі сувальскі калідор… І вось гэты сувальскі калідор у выпадку чаго нам вельмі патрэбен», – заявіў Картаполаў.

Дэпутат таксама сказаў, што найміты ПВК Вагнэра сфармуюць «гатовы ўдарны кулак, які здолее ўзяць калідор за лічаныя гадзіны».

Расейскія прапагандысты яшчэ летась, пасля таго, як праз санкцыі падпаў пад забарону транзіт тавараў у Калінінград, заяўлялі пра гіпатэтычны захоп сувальскага калідору. Гэты калідор злучыў бы Калінінградскую вобласць і Беларусь, а Літву, Эстонію і Латвію адрэзваў бы ад краінаў NATO.

У лютым 2022 года выданне «Politico» паведамляла, што з пачатку адкрытай агрэсіі Расеі ва Украіне самым гіпатэтычна небяспечным месцам на Зямлі можна лічыць сувальскі калідор між Беларуссю і Калінінградскай вобласцю, бо там можа пачацца непасрэдны канфлікт Расеі і блоку NATO.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведамляла, што раніцай 15 ліпеня буйная калона легкавых і цяжкавых аўтамабіляў з нумарамі самаабвешчаных ДНР/ЛНР была заўважаная ў ваколіцах Крычава. Сукупнасць фактараў сведчыць, што гэта калона ПВК Вагнэра.

Аб’ектыў
Жыхары Калінінграду: «Трэба адсюль збіраць манаткі, бо ні даехаць, ні дайсці. Такога ніколі не было»
2022.06.21 22:49

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў