Мінабароны Украіны: На Усходзе абвастрылася сітуацыя


Міністэрства абароны Украіны паведамляе пра актыўны наступ расейскіх войскаў на Усходзе. У прыватнасці, абвастрыліся баявыя дзеянні на купянскім, аўдзеемскім, мар’інскім і бахмуцкім напрамку, піша ў сваім Telegram-канале намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Бахмут, травень 2023 года.
Фота: 93-тя ОМБр Холодний Яр / Facebook

На працягу апошніх двух дзён расейскія войскі актывізаваліся на купянскім кірунку на Харкаўшчыне. ЗСУ вымушана абараняцца.

«Ідуць разʼюшаныя баі, становішча бакоў мяняюцца дынамічна па некалькі разоў за содні», – паведамляе Ганна Маляр.

Паводле яе словаў, на аўдзееўскім і марʼінскім напрамках расейскія войскі таксама працягваюць наступаць, ЗСУ «эфектыўна стрымліваюць» захопнікаў.

На бахмуцкім напрамку ўкраінскія войскі «паступова рухаюцца наперад». На паўднёвым флангу вакол Бахмута, паводле Ганны Маляр, штодня ёсць прасоўванне, на паўночным флангу ЗСУ імкнуцца ўтрымаць занятыя пазіцыі.

Hавiны
Расейскі дэпутат заявіў, што ПВК Вагнэра ў Беларусі трэба для захопу сувальскага калідору
2023.07.16 17:38

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў