Ціханоўская прыбыла ў Ісландыю на саміт Рады Еўропы


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік (Ісландыя) для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы 16–17 траўня. Хоць Беларусь не ёсць чальцом гэтай арганізацыі, але кіраўніцтва Рады Еўропы вырашыла зрабіць выключэнне і запрасіць Ціханоўскую як адмысловую госцю, паведамілі ў Офісе палітыка.

Святлана Ціханоўская разам з міністаркай замежных справаў Ісландыі.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У саміце плануецца ўдзел кіраўнікоў ці прадстаўнікоў 46 дзяржаваў, у тым ліку лідараў Францыі Эманюэля Макрона, Нямеччыны Оляфа Шольца, Вялікай Брытаніі Рышы Сунака, кіраўнікоў Еўразвязу Шарля Мішэля і Урзулі фон дэр Ляен.

Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у асноўных мерапрыемствах саміту. Запланаваны шэраг двухбаковых сустрэчаў.

Ціханоўская будзе падымаць пытанне ўступлення Беларусі ў Раду Еўропу, як толькі з’явіцца такая магчымасць, пашырэнне працы Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай Беларуссю, падтрыманне рэпрэсаваных і беларускіх уцекачоў, шляхі стрымлівання Расеі ад паглынання Беларусі, і абмяркуюць ролю Рады Еўропы ў гэтым.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў