Святлана Ціханоўская спачувае блізкім загінулага байца беларускага батальёну Паўла Волата


Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным і блізкім загінулага байца Батальёну Кастуся Каліноўскага Паўла Волата ды згадала імёны іншых беларусаў, загінулых на вайне за Украіну.

Святлана Ціханоўская. Скрыншот: Светлана Тихановская / Youtube

«Смерць любога беларуса – велізарная трагедыя для ўсіх нас.

Павел ужо шосты беларус, які загінуў, абараняючы Украіну ад расейскай агрэсіі. Мы не забудзем Паўла Волата, Канстанціна (Фенікса) Дзюбайлу, Змітра (Ганса) Рубашэўскага, Змітра (Тэрора) Апанасовіча, Аляксея (Тура) Скоблю, Іллю (Літвіна) Хрэнава. Усе яны – героі, а героі назаўжды застаюцца ў памяці людзей», − нагадала лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі.

Hавiны
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік
2022.05.16 12:13

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў