Белстат паведаміў пра рост беларускай прамысловасці на 6,5 %


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў свежыя звесткі адносна росту галінаў беларускай эканомікі. Усе яны, згодна з Белстатам, паказваюць рост.

Мінскі трактарны завод
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 1prof.by

У студзені – сакавіку аб’ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў супастаўных цэнах вырас на 6,5 % да ўзроўню мінулага года. У тым ліку ў горназдабыўнай прамысловасці рост склаў 6,3 %, у апрацоўчай – 6,4 %, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 8,2 %, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўванні і выдаленні адходаў, дзейнасці для ліквідацыі забруджванняў – 0,1 %.

Індэкс прамысловай вытворчасці ў сакавіку 2024 года ў параўнанні з сакавіком 2023 года склаў 105,3 %, у параўнанні з лютым 2024 года – 107,1 %.

У студзені – сакавіку ў гаспадарках усіх катэгорыяў вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася ў параўнанні са студзенем – сакавіком 2023 года ў супастаўных цэнах на 6,8 %.

Пасажыраабарот у першым квартале павялічыўся 8,3 % у параўнанні з адпаведным перыядам 2023 года. Колькасць карыстальнікаў паслугаў пасажырскага транспарту вырасла на 5,9 %. Грузаабарот за гэты час павялічыўся на 3,1 % у параўнанні з адпаведным перыядам 2023 года.

Рост раздробнага тавараабароту ў студзені – сакавіку склаў 13,1 % у супастаўных цэнах да ўзроўню першага квартала 2023 года. Аднадзённы раздробны таваразварот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 23,5 рубля супраць 20,1 рубля за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Агулавы тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 5,8 %. Тавараабарот грамадскага харчавання вырас на 11,4 %.

За студзень – люты 2024 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 7,1 %, рэнтабельнасць продажаў – 5,9 %.

Дэбіторская запазычанасць на 1 сакавіка склала 66,6 млрд рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 8,9 млрд рублёў, ці 13,3 % ад агульнага абʼёму дэбіторскай запазычанасці.

Крэдыторская запазычанасць склала 78,4 млрд рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная – 10 млрд рублёў, ці 12,8 % ад агульнага абʼёму крэдыторскай запазычанасці.

Hавiны
Белстат паведаміў пра істотнае павелічэнне рэальных прыбыткаў беларусаў
2024.04.16 15:15

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў