У Менску затрымалі лідара зліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука


Паводле «Еўрарадыё» кіраўнік зліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук быў затрыманы каля расейскай амбасады.

Ён збіраўся ўскласці кветкі каля амбасады Расеі ў Менску – ушанаваць памяць расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Кучук паспеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП.

Вядома, што пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС Менску.

Каментар
Смерць Навальнага: прапаганда кажа пра тромб і хуткую за 7 хвілінаў, але лекары не вераць
2024.02.16 17:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў