Следчы камітэт распачаў спецвядзенне ў дачыненні Франка Вячоркі


Следчы камітэт заявіў, што супраць Франка Вячоркі, які ёсць старэйшым дарадцам абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай, распачатае спецыяльнае вядзенне.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Вільня, Літва. 9 лютага 2023 года.
Фота: Белсат

Яму выстаўленае абвінавачанне адразу паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • «Здрада дзяржаве»;
  • «Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады»;
  • «Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акту тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»;
  • «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»;
  • «Стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, у тым ліку паўторна»;
  • «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці»;
  • «Арганізацыя масавых беспарадкаў»;
  • «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»;
  • «Паклёп у дачыненні прэзідэнта».

Франку Вячорку Следчы камітэт прапануе прыйсці на адрас: г. Менск, вул. Першамайская, 7 (у гэтым будынку месціцца УСК г. Менску). Дата пачатку спецыяльнага вядзення – 15 лютага.

Нагадаем, механізм спецыяльнага вядзення дазваляе ўладам Беларусі судзіць сваіх апанентаў завочна, калі тыя застаюцца за мяжой.

Каментар
«Аналітыкі Ціханоўскай». Ці закрыты гэта спіс?
2024.01.25 19:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў