Беларускі расследавальніцкі цэнтр: у Беларусі скарачаецца колькасць больніцаў і школаў


У Беларусі з 1994 года істотна зменшылася колькасць школаў. Калі ў 1994-м у краіне іх было каля 5 тысячаў, то ў 2023/2024 навучальным годзе – усяго 2872. Такія звесткі прыводзіць Беларускі расследавальніцкі цэнтр са спасылкаю на афіцыйную статыстыку.

Пачатак навучальнага года ў Менску, Беларусь. 1 верасня 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле «Белстату», у 2000 годзе ў Беларусі працавала 4700 школаў, сёлета вучняў прымалі 2872 школы.

Няўхільна скарачаецца і колькасць больніцаў. Беларускі расследавальніцкі цэнтр падлічыў, што ў 1990 годзе ў Беларусі было 874 больніцы, у канцы 2022 года іх колькасць знізілася да 585.

БРЦ згадвае, як прапагандыст Рыгор Азаронак 6 лютага ў гутарцы з палітолагам Пятром Пятроўскім распавядаў, што беларусы павінныя дзякаваць Аляксандру Лукашэнку, бо краіна не зведала скарачэння колькасці школаў і больніцаў з 1990 гадоў. Гэтае сцверджанне Азаронка аказалася фэйкам, падсумоўвае БРЦ.

Аб’ектыў
Паставіць эндапратэз у Беларусі: БРЦ распавёў пра чэргі і цэны
2024.01.29 20:48

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў