5 гадоў калоніі прысудзілі ганаровай выпускніцы БДУ Ксеніі Ходыравай


Прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай агучылі 16 лютага ў Менскім гарадскім судзе, паведамляе «Вясна». Вырак: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Ксенію затрымалі 10 кастрычніка 2023 года за данаты.

Палітзняволеная Ксенія Ходырава. Крыніца фота: Вясна / Telegram

Справу Ксеніі Ходыравай разбірала так званая суддзя Святлана Макарэвіч. Яна прызнала падсудную вінаватай у «фінансаванні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) і «фінансаванні ўдзелу ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы » (ч. 2 арт. 361-3 КК). Прысуд – 5 гадоў зняволення.

Праваабаронцы зазначаюць, што ў справе адбылося тры судовыя пасяджэнні, але ніякай інфармацыі пра іх няма.

Ксенія Ходырава была затрыманая 10 кастрычніка 2023 года. Дзяўчыну ўтрымлівалі спачатку ў СІЗА КДБ, потым – у СІЗА № 1. Яе прызналі палітзняволенай.

Ксенія – выпускніца факультэту сацыякультурных камунікацыяў БДУ. Яе адзначалі ў намінацыі «Найлепшы выпускнік БДУ – 2018» і запрашалі на рэктарскі бал выпускнікоў. Па заканчэнні БДУ дзяўчыну размеркавалі на працу ў Музей фізічнай культуры і спорту. Адначасова яна вывучала кітайскую мову ў Класе Канфуцыя (цяперашні Інстытут Канфуцыя). Займалася танцамі, гуляла ў футбол у аматарскай камандзе «KrumkaCheeks» і заўзела за «Крумкачоў».

Hавiны
ГУБАЗіК затрымаў за каментары жанчыну, якая кажа, што працавала ў Савеце Міністраў
2024.02.16 11:11

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў