На мяжы затрымалі сына бізнесмена Вайцяховіча, які ехаў на пахаванне бацькі


Ілля Вайцяховіч, малодшы сын беларускага бізнесоўца Эдуарда Вайцяховіча, які памёр некалькімі днямі раней, ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі і быў арыштаваны.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі яго на мяжы, паведамляе Reform.by.

Ілля Вайцяховіч.
Фота: reform.by

Паведамляецца, што 14 студзеня Ілля Вайцяховіч спрабаваў уехаць у Беларусь. Яго доўга не адпускалі беларускія памежнікі, а потым прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу з Менску і адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна.

«Учора Ілля ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі. На мяжы доўга не ўпускалі, прыехаў праз 3 гадзіны ГУБАЗіК з Менску, затрыманы за прапаганду антыдзяржаўнай дзейнасці. Цяпер на Акрэсціна», – перадае Reform.by са спасылкай на знаёмых мужчыны.

Нагадаем, бізнесмен Эдуард Вайцяховіч памёр у ноч з 11 на 12 студзеня ва ўзросце 61 года. У 1995-м Вайцяховіч быў дэпутатам Вярхоўнага савета 13-га склікання, і ўжо тады выступаў супраць Лукашэнкі, пасля чаго пачаўся ціск на ягоны бізнес. У роднай вёсцы ў Мядзельскім раёне Эдуард ладзіў фестываль, таксама стварыў Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва.

Пасля падзеяў жніўня 2020 года крама, якой валодаў Вайцяховіч, на некаторы час сышла ў страйк, а сам ён выказваўся супраць гвалту.

Hавiны
Франак Вячорка: У кіраўніцтве Узброеных сілаў вельмі шмат патрыётаў, мы павінны з гэтымі людзьмі працаваць
2022.01.15 22:54

АД, belsat.eu

Стужка навінаў