Зубр Валера, які не хоча станавіцца Волатам (+ падборка фотажабаў)


Да талісмана чэмпіянату свету па хакеі ўпарта не прыклейваецца афіцыйнае імя Волат: нават на стрыт-арт фестывалі, дзе малявалі зубра з клюшкаю і шайбаю, на адной з выяваў ён мае… татуіроўку з імем Вова.

«Я малюю за Расею, таму вось дала расейскае імя», – так патлумачыла перайменаванне аўтарка аднаго з малюнкаў.

Імя для талісмана выбіралі некалькі месяцаў – нават зладзілі адмысловы конкурс і інтэрнэт-галасаванне. Арганізатары абвесцілі, што імя, якое выбралі інтэрнаўты і журы, – Волат. Паводле легенды талісмана, зубр Волат раней быў ваяром, што змагаўся з ворагамі роднай зямлі, аднак мангольскі хан зачараваў яго і ператварыў у жывёліну. Пазней зубр Волат стаў аматарам хакею і нават чальцом нацыянальнай зборнай.

Але яшчэ задоўга да канца галасавання інтэрнаўты пачалі назваць талісман Валерам, аднак гэтага імя не было нават сярод прэтэндэнтаў у афіцыйным конкурсе. Валера стаўся аб’ектам для сотняў фотажабаў.

МЛ, belsat.eu

Ілюстрацыі з профілю facebook.com/onlinerby ды з суполкі «Зубра Валеру ў чэмпіянаты!» vk.com

Стужка навінаў