Трацейскія суды створаць у кожнай вобласці


Праваабаронцы здзіўляюцца, чаму з прапановаю выступіў Вышэйшы гаспадарчы суд, бо дзяржаўным органам гэта забаронена.

Ва ўсім свеце трацейскія, або арбітражныя, суды – альтэрнатыва дзеля ўрэгулявання спрэчных пытанняў. Асноўныя плюсы – меншыя выдаткі на судовыя справы і хуткасць прыняцця рашэнняў.

Паводле намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Аляксея Ягорава, асноўная задача стварэння такіх судоў – гэта забяспечыць давер грамадзянаў, іх упэўненасць у законнасці рашэння. “Для гэтага саюз юрыстаў будзе адбіраць суддзяў – найбольш кваліфікаваных спецыялістаў, якія атрымалі прызнанне з боку калегаў у прафесійнаю юрыдычнай прасторы”, – адзначыў чыноўнік.

У законапраекце аб трацейскіх судах адзначана: незалежнасць – адзін з найбольш важных прынцыпаў дзейнасці. Юрыст Ірына Грэк лічыць, што дзяржава не мусіць умешвацца ў набор спецыялістаў у такія суды. “Законапраект забараняе ўтварэнне такіх судоў дзяржорганамі і органамі мясцовага самакіравання. Таму незразумела, чаму Вышэйшы гаспадарчы суд прапаноўвае тых, хто павінен рэгуляваць спрэчныя пытанні. Незалежнасць арбітражных суддзяў мусіць быць асноваю, тым больш у Беларусі, калі аналітыкі ўсё часцей кажуць пра перадузятасць”, – адзначыла экспертка.

На ейнае меркаванне, функцыі кантролю трэба ўскласці на асацыяцыю, што аб’яднае ўсе трацейскія суды. Дарэчы, прынялі рашэнне ў раённых цэнтрах такіх судоў пакуль не стараць.

belsat.eu

Стужка навінаў