153 дні пратэстаў у Беларусі. Галоўнае

У Беларусі паслявыбарчыя пратэсты працягваюцца 153 дні. Belsat падводзіць вынікі галоўных падзеяў гэтага дня.

Што трэба ведаць пра суды ў крымінальных палітычных справах

На дзень 7 студзеня вядома пра больш за 900 крымінальных справаў, распачатых у сувязі з выбарчаю кампаніяй і пратэстамі ў Беларусі. 169 чалавек прызнаныя палітычнымі вязнямі. Больш за 100 чалавек ужо былі асуджаныя. Аднак гэтыя лічбы вельмі ўмоўныя: рэальныя паказнікі рэпрэсіяў могуць быць значна вышэйшыя.

«Колькасць палітзняволеных будзе ісці на сотні». Што трэба ведаць пра суды ў крымінальных палітычных справах

 

«Некаторыя суды мы нават не адсочвалі, бо проста пра іх не ведалі, – канстатуе намеснік ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч. – Вельмі часта мы даведваемся пра суды постфактум, бо сваякі баяцца публічнасці, баяцца звяртацца да праваабаронцаў, бо думаюць, што гэта кепска паўплывае на лёс іхных блізкіх і суд праявіць літасць, калі справа будзе непублічнаю».

Макс Корж: «Са святам, родныя. Лепей позна, чым ніколі»

Беларускі спявак Макс Корж запісаў ролік, у якім пажадаў беларусам дасягнуць агульнай мары.

«Што датычыць маёй радзімы і ўсяго, што адбылося за гэты год, у людзей з’явілася агульная мара – зрабіць сваю краіну лепшай, чым яна ёсць. Таму зычу беларусам гэтак жа трымацца разам, знайсці найбольш асцярожныя, але эфектыўныя шляхі для дасягнення гэтай вялікай мары, працягваць трымаць свой непаўторны стыль, патрабаваць павагі да сябе, але не весціся на правакацыі – ні з боку ўлады, ні з боку сваіх эмацыйных таварышаў».

Макс Корж: «Са святам, родныя. Лепей позна, чым ніколі»

 

Палітолаг Таццяна Кулакевіч: Пратэсты ў ЗША не паўплываюць на беларускую сітуацыю

Не трэба перабольшваць ролю пратэстаў у ЗША. Наступствы сітуацыі ў Злучаных штатах для Беларусі, а таксама якой будзе палітыка прэзідэнта Джо Байдэна ў дачыненні да нашай дзяржавы? Ці будзе новая перазагрузка паміж Белым Домам ды Крамлём ці хутчэй трэба чакаць працяг жорсткай палітыкі Вашынгтону ў стасунку да Расеі? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Таццянай Кулакевіч, доктаркай палітычных навук са Злучаных штатаў, выкладчыцай універсітэту Паўднёвае Флорыды.

Палітолаг Таццяна Кулакевіч: Пратэсты ў ЗША не паўплываюць на беларускую сітуацыю

Павел Латушка: КДБ атрымаў даручэнне адсочваць усё, што звязана са мной асабіста

Былы міністр культуры і дыпламат Павел Латушка займаецца Народным антыкрызісным упраўленнем. У інтэрв’ю «Белсату» ён расказаў пра ахову, санкцыі і пратэсты.

Дырэктар Купалаўскага тэатру Павел Латушка. Фота: Ірына Арахоўская / «Белсат»

«Персанальнай аховы ў мяне няма. Але нейкія захады, каб запэўніць дадатковую бяспеку працаўнікоў антыкрызіснага ўпраўлення і маю асабіста, робяцца. Мы ведаем, што патэнцыйная пагроза існуе. І такія звесткі рознымі каналамі да нас даходзілі. Былі даручэнні на найвышэйшым узроўні закрыць рот і ў адносінах да Ціханоўскай, і ў адносінах да Латушкі. Такая інфармацыя да нас даходзіла. Але я б не стаў пераацэньваць магчымасцяў нашых спецслужбаў. Працаўнікам КДБ даручылі адсочваць усё, што звязана са мной асабіста, з антыкрызісным упраўленнем у Польшчы, якія мы робім дзеянні, з кім мы кантактуем. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што няма маналітнасці дзяржаўнай сістэмы. Не ўсе вераць Лукашэнку, не ўсе гатовы трымаць язык за зубамі».

Фотафакт: Менск засыпала снегам, улады просяць дапамогі

– Мы заклікаем субʼекты гаспадарання не заставацца ўбаку і актыўна далучацца да прыбірання снегу на сваіх і замацаваных тэрыторыях. Толькі разам мы можам зрабіць горад чыстым і бяспечным, – заявіў намеснік старшыні Менскага гарвыканкаму Аляксандр Дараховіч.

Снегапад у Менску. 8 студзеня 2021 году. Фота: ЛП / Белсат

Фотафакт: Менск засыпала снегам, улады просяць дапамогі

ІК, belsat.eu

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Hавiны