На якой мове павінны быць набажэнствы?


На расейскай, бо мы ж жывем у Беларусі, заявіла спадарыня.



Беларускі каталіцкі іерарх арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў на адкрыцці XV Міжнароднага з’езду славістаў у Менску, што набажэнствы ў Беларусі мусяць весціся на беларускай мове. Архіепіскап адзначыў, што дзеля гэтага ў Касцёле ўжо пераклалі шмат літургічных тэкстаў на беларускую мову і працуюць над наступнымі перакладамі.

{movie}Апытанне: На якой мове павінны быць набажэнствы?|right|12145{/movie}

Карэспандэнты «Белсату» запыталіся ў жыхароў Бабруйску, ці падзяляюць яны думку каталіцкага ацыбіскупа пра набажэнствы на роднай мове.

Бабруйчане ж адказвалі, што для іх больш зразумелая мова – расейская. «Мы падзабылі свае карані і беларускую мову. Хоць я сам з вёскі, але некаторых словаў часам не разумею», – адзначыў спадар.

Для некаторых усё ж падчас малітвы патрэбная беларуская мова.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў