Магілёўскага журналіста Алеся Асіпцова адпусцілі з пункту міліцыі (Абноўлена)

Яго затрымалі падчас выканання прафесійных абавязкаў каля прахадной ААТ «Магілёўхімвалакно» і трымалі ў пункце міліцыі на прадпрыемстве.



«Я выконваў рэдакцыйнае заданне – апытваў работнікаў прадпрыемства па розных эканамічных пытаннях. Праз некаторы час да мяне падышоў нейкі чалавек, які не прадставіўся, але назваў сябе прадстаўніком ідэалагічнай службы «Магілёўхімвалакна» і папрасіў прайсці з ім», – цытуе журналіста БелаПАН.

Паводле спадара Асіпцова, у цяперашні час ён – у адным з пакояў на прахадной прадпрыемства, там жа – працаўнік міліцыі. Якіх-небудзь пратаколаў або іншых дакументаў на журналіста не складаецца. У той жа час, паводле Асіпцова, працаўнік міліцыі заявіў, што ні фатаграфаваць, ні праводзіць якіх-небудзь апытанняў на тэрыторыі прадпрыемства, да якой таксама адносіцца прылеглая да яго пляцоўка, нельга.

УШ, belsat.eu

Тэгі:

Глядзі таксама

Hавiны