{movie}Пра што марыў Якуб Колас? Навіны культуры|right|12048{/movie}
ЗІНАІДА КАМАРОЎСКАЯ, ДЫРЭКТАРКА МУЗЕЯ Я.КОЛАСА:
“Ягоная мара не збылася – пра стан беларускай мовы і культуры. Яна засталася на тым узроўні, на якім была і дагэтуль. Шмат у яго было мараў, але шмат ён і пакінуў. Мне хочацца сказаць пра паэму “Новая зямля”: сёлета споўнілася 90 гадоў яе выхаду ў свет. “Новая зямля” па сённяшні дзень гучыць, яна цікавая не аднаму пакаленню”.
НАУМ ГАЛЬПЕРОВІЧ, ПАЭТ:
“Ён прысвяціў сваё жыццё нашай роднай культуры, роднай мове і ўсяму таму, што вызначае сёння Беларусь і беларусаў у свеце”.
Таму праз без малога 60 гадоў пасля смерці паэта спадчына Коласа ўсцяж набірае вартасці і становіцца базаю нашай культуры.
Для тых, хто цікавіцца творчасцю Коласа на паглыбленым узроўні, нагадваем, што ў Менскім музеі песняра гэтымі днямі праходзіць выстава ягоных кніг, выдадзеных за мяжой.
Іншыя тэмы: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечаная Марціну Лютэру. Выйшла аўдыёкніга аповесцяў Янкі Маўра “Палескія рабінзоны” і “У краіне райскай птушкі”. Працы Пікасо, Матыса, Гагена, Манэ, скрадзеныя з музею “Кюнстгал” у Нідэрландах, могуць вярнуцца на сваё месца. У Індыі паказалі дасягненні найлепшых ювеліраў сучаснасці.
belsat.eu