Цяжкі “Прыход” пад Магілёвам: выступілі “ТТ-34” і “Дай дарогу”


Аматары рытмаў пацяжэй адчулі “прыход” на турбазе ў вёсцы Чачэвічы за 50 кіламетраў ад Магілёва. Са сцэны сёмага фестывалю панк- і рок-музыкі “Прыход” гучаў гроўлінг і моцныя рытмы ад кітоў беларускай цяжкой музыкі – “Дай дарогу” і “ТТ-34” . Навіны культуры.

З не меншым энтузіязмам госці “Прыходу” слэміліся пад музыку мясцовых, магілёўскіх каманд “Nevma” і “АвангардШкола”, ды рагачоўскага гурта “Sex”. Пад Магілёў завіталі і госці з Адэсы – рок-каманда “Epolets”. Нягледзячы на тое, што “Прыход” ужо сёмы год трымаецца выключна на энтузіязме – пра фінансавую выгоду арганізатарам успамінаць не даводзіцца, спонсараў у “Прыходу” няма.

{movie}Агляд падзеяў культуры (12.08.2013)|right|12001{/movie}

ВІТАЛЬ МАІСЕЕНКА, АРГАНІЗАТАР ФЕСТЫВАЛЮ:

“Хлопцы ідуць насустрач, усе разумеюць, што мерапрыемства “ўлётнае” (працуем “у мінус”), і зніжаюць ганарары”.

І стараюцца не зніжаць абаротаў. Вакаліст “ТТ-34” – гурта, які калісьці зрабіў фурор супольнай з Сярогаю песняю “Бум!” і апошняя кружэлка якога выйшла ў далёкім 2004-ым, падзяліўся з намі планамі.

ЛЮБАМІР, ВАКАЛІСТ ГУРТА «ТТ34»:

“Канцэрты, канцэрты, канцэрты, альбом! Калі – ёсць некаторыя пытанні. Песні музычна ўжо створаныя, засталося крыху лірыкі, і можна выпускаць”.

Колькі чакаць, пакуль не вядома.

Іншыя навіны: спектакль “Пікавая дама” гарадзенскага тэатру лялек атрымаў Гран-пры тэатральнага фестывалю “Васара-2013” у Літве. Музыкі з “Ляпіса Трубяцкога” сталі героямі мульціку. Гурт “Recha” прэзентаваў кліп, які перамог на некалькіх міжнародных фестывалях. Менчукі адпачылі ў парку Горкага на “Relax Weekend”.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў