15 сакавіка – вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава

ВІДЭА

Музыкі розных пакаленняў выканаюць песні на вершы беларускага паэта, які сёлета заўчасна пайшоў у іншы свет. У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ракавец з IQ48, гурты MorkvoЦвет і Harotnica.

Вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава пройдзе ў мінскім клубе «Брюгге» 15 сакавіка. Тыя, хто любіў і шанаваў паэта, адмыслова рыхтуюцца да гэтай падзеі. Упершыню за доўгі час у арыгінальным гучанні са сцэны будуць зайграныя даўнія хіты гуртоў «Новае Неба», N.R.M., «Бонда» аўтарства Міхала, адносна свежыя песні на ягоныя вершы ў выкананні IQ48 і Змітра Вайцюшкевіча, а таксама зусім новыя творы ад гуртоў MorkvoЦвет і Harotnica.

Да згаданых выканаўцаў далучыцца музычны склад пад кіраўніцтвам Алеся-Францішка Мышкевіча, віяланчэлістка Юлія Глушыцкая, а весці імпрэзу будзе Аляксандр Памідораў. Ладзіць канцэрт партал TuzinFM.by. Афішу мерапрыемства зрабіла жонка паэта, Алена Дашкевіч.

Топ-12 песень Міхала Анемпадыстава

«Нягледзячы на такую сумную нагоду, хочацца зрабіць не траўрнае мерапрыемства, а добры рокавы канцэрт. Такі, які б спадабаўся б самому Міхалу», – кажа кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін.

Праграма Belsat Music Live памяці Міхала Анемпадыстава

Грошы з квіткоў будуць пералічаныя сям’і Міхала Анемпадыстава на будучы помнік творцы. Канцэрт у «Брюгге» пройдзе напярэдадні ягонага дня народзінаў. Сёлета Міхалу споўнілася б 54 гады. Ён пайшоў у іншы свет 24 студзеня 2018 года.

Квіткі (папярэдне) – 20 руб. на Bezkassira.by

Даведкі: +375 29 687-20-93

Глядзі таксама
Каментары