У Віцебску зноў затрымалі музыку і актывіста Уладзіміра Булаўскага


У Віцебску затрымалі музыку і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы пішуць, што падрабязнасці затрымання Уладзіміра Булаўскага высвятляюцца. На старонцы «Паліто Булаўскага» ў «Facebook» паведамляецца толькі, што «паліто зноў у шафе».

З 2020 года Булаўскага затрымліваюць ужо пяты раз. Апошні раз ён быў затрыманы на пачатку ліпеня 2022 года перад канцэртам «Купальскае кола», на якім меўся выступіць. Музыка быў асуджаны на 30 содняў і выйшаў на свабоду 6 жніўня.

«Віцебская Вясна» паведамляла, што 14 снежня ў абласным цэнтры былі затрыманыя заснавальнікі пабу «ROK’I PUB» Ілля Кульман, Павел Пятрунін і яшчэ адзін чалавек.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 15 снежня ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызнаныя 1435 чалавек.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў