Белстат сёмы месяц запар паведамляе пра рост рэальных прыбыткаў беларусаў


Нацыянальны статыстычны камітэт на сваім сайце паведаміў, што ў студзені – верасні сёлета рэальныя прыбыткі беларусаў выраслі на 5,8 % год да года. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца з сакавіка.

На пачатку года беларусы бяднелі: у студзені і студзені – лютым рэальныя прыбыткі ўпалі год да года на 0,9 % і 1,1 % адпаведна. Пасля гэтага выплаты пайшлі ў рост.

За дзевяць месяцаў сёлета рэальныя прыбыткі павялічыліся на 5,8 %. Летась у параўнанні з 2021 годам яны скараціліся на 3,6 %, і цяперашнія паказнікі адштурхоўваюцца ад той нізкай базы.

Hавiны
Белстат: 331 тысяча беларусаў жывуць на менш як Br 364,4 за месяц
2023.09.03 09:41

Паводле звестак Белстату, у студзені – верасні сёлета грашовыя прыбыткі беларусаў на 87,3 % складаліся з заробкаў і трансфераў насельніцтву (так афіцыйна называюцца пенсіі, стыпендыі, грашовая дапамога). 8,2 % – прыбытак ад прадпрымальніцкай дзейнасці, прыбытак ад уласнасці – 4,5 %.

Рэальныя прыбыткі – грошы, што застаюцца на руках пасля выплаты падаткаў і ўнёскаў і ўлічваюць інфляцыю.

Агляд
BEROC: налета цэны ў Беларусі будуць расці хутчэй, чымся сёлета, а заробкі – павольней
2023.10.26 14:44

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў