Абвесцілі пераможцаў і лаўрэатаў прэміі Францішка Аляхновіча – за найлепшы твор, напісаны за кратамі


Радыё «Свабода» і Беларускі ПЭН назвалі шасцярых пераможцаў і васьмярых лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя ў няволі.

Літаратурная прэмія імя Францішка Аляхновіча. Крыніца: penbelarus.org

Пераможцаў і лаўрэатаў вызначала рада Беларускага ПЭНу. Імёны некаторых аўтараў схаваныя пад псеўданімамі. Не абвяшчалі таксама назваў іхных твораў з меркаванняў бяспекі. Уся інфармацыя будзе адкрытая, калі гэта стане бяспечным для аўтараў.

Пераможцамі літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам у няволі, у 2023 годзе сталіся:

  • Алесь Бяляцкі – Успаміны пра музей Максіма Багдановіча,
  • Алег Груздзіловіч – кніга «Мае турэмныя муры»,
  • Марк Каласок – кніга (назва не апублічваецца),
  • Вольга Класкоўская – Турэмныя дзённікі,
  • Летапісец – нататкі (назва не апублічваецца),
  • Нікола Тэсла – кніга (назва не апублічваецца).
Меркаванні
Хто ці што замінае беларускамоўным аўтарам
2023.11.14 07:27

Лаўрэатамі літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў няволі, вызначаныя:

  • Уладзімір Гундар – верш;
  • Андрэй Кузнечык – вершы;
  • Спадар Лапычаў – вершы;
  • Ілля Міронаў – верш «Думаеце, такога не бывае?», нататкі;
  • Павел Севярынец – вершы;
  • Анатоль Хіневіч – верш «Паглядзі ў люстэрка на асабісты твар»;
  • Сяргей Ціханоўскі – вершы;
  • Max V. Detta – вершы.

«Сёлета, абвяшчаючы пераможцаў і лаўрэатаў, мы адзначаем не толькі літаратурнае майстэрства, але і непахіснасць духу аўтараў, якія пішуць ва ўмовах няволі. Кожная старонка іхных твораў – гэта не проста словы, а адлюстраванне барацьбы за свабоду думкі і выказвання. Уручаючы гэтую прэмію, мы не толькі адзначаем талент, але і падтрымліваем нязломнае памкненне да свабоды», – пракаментавала абвяшчэнне пераможцаў прэміі старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай.

Hавiны
На фестывалі «Pradmova» назвалі лаўрэатаў прэміі Адамовіча і прэміі Багушэвіча
2023.10.30 00:02

Паводле Беларускага ПЭНу, сёння за кратамі ў Беларусі застаюцца 30 асобаў слова. Гэта літаратары, перакладнікі і даследнікі літаратуры, публіцысты, інтэлектуалы, а таксама тыя, хто стварае і пашырае культуру, бароніць слова і яго майстроў.

Прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні, заснавалі Беларускі ПЭН і радыё «Свабода» ў 2013 годзе.

Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады станавіліся Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зміцер Дашкевіч (2014), Фелікс Пекер (2014), Павел Севярынец (2014), Аляксандр Фядута (2014), Ірына Халіп (2014), Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў (2017), Леанід Пятрэнка (2017), Аляксандр Лапшын (2018), Уладзімер Някляеў (2018), Вольга Мікалайчык (2018), Алесь Пушкін (2019), Сяргей Скрабец (2019), Андрэй Аляксандраў (2021), Аляксандр Васілевіч (2021), Максім Знак (2021), Вольга Калацкая (2021), Святлана Купрэева (2021), Мікола Папека (2021), Андрэй Скурко (2021) ды іншыя.

Hавiны
Палітвязень Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай прэміі імя Сэрж’ю Віейры ды Мэлу
2023.11.03 17:53

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў