Адступаючы з Херсону, расейцы вызвалілі з СІЗА вязняў. Сярод іх – забойцы і гвалтаўнікі


Пакідаючы Херсон, расейцы выпусцілі ўсіх вязняў з гарадскога СІЗА. Сярод іх ёсць прысуджаныя да пажыццёвага тэрміну забойцы і гвалтаўнікі, паведамляе «Громадське телебачення».

У СІЗА Херсону ўкраінскія вайскоўцы выявілі справы 457 вязняў, з іх 15 – асуджаных да пажыццёвага зняволення. Яны адбывалі тэрміны ў розных калоніях і часова трапілі ў херсонскі СІЗА. Пасля ўцёкаў расейцаў усе вязні апынуліся на свабодзе.

Апроч таго, у гэтым жа СІЗА ўкраінскія вайскоўцы выявілі справы 59 чалавек, затрыманых расейцамі падчас акупацыі гораду. Імаверна, іх гвалтам павезлі ў анексаваны Крым.

15 лістапада апублікавалі арыентыроўка на вязняў, якія ўцяклі з херсонскага СІЗА. У паведамленні сцвярджаюць, што сярод вызваленых расейцамі – 124 забойцы (асуджаныя паводле розных частак арт. 115 КК Украіны – «Наўмыснае забойства») і 11 гвалтаўнікоў (арт. 152 КК Украіны).

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які наведваў Херсон па яго вызваленні, казаў, што расейскія вайскоўцы чынілі ў горадзе ваенныя злачынствы. Задакументаваныя больш за 400 выпадкаў. Пасля адступлення расейцаў у Херсоне знаходзілі целы забітых цывільных асобаў і вайскоўцаў.

11 лістапада ў Херсон, які быў пад расейскай акупацыяй з пачатку вайны, увайшлі ўкраінскія падраздзяленні. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў 11 лістапада гістарычным днём.

Аналітыка
Выйграць час, залізаць раны. Чаму Расея раптам захацела перамоваў з Украінай
2022.11.15 12:08

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў