Абласны ваенкамат у Берасці абвясціў тэндар на выраб 50 тысячаў мабілізацыйных позваў


Ваенны камісарыят Берасцейскай вобласці замовіў друкаванне 50 тысяч бланкаў мабілізацыйных загадаў, якія мусяць быць вырабленыя да 31 снежня 2022 года, піша радыё «Свабода».

Адпаведны дакумент апублікавалі 8 лістапада на сайце дзяржаўных закупаў і падпісаны ваенным камісарам вобласці, палкоўнікам Алегам Канавалавым. Кошт замовы – 500 беларускіх рублёў. Тэрмін дастаўкі тавару – лістапад – снежань 2022 года. Назва тавару – «мабілізацыйнае прадпісанне ваеннаабавязанага, прызначанага ў каманду». Пакупка фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту.

Здымак дакументу: goszakupki.by

30 тысячаў такіх бланкаў закупляў у верасні 2022 года Гомельскі абласны ваенкамат, у канцы кастрычніка замаўляў яшчэ столькі ж позваў для прызыўнікоў і 7 тысяч – для ваеннаабавязаных.

Ваенкамат Берасцейскай вобласці ў самым пачатку лістапада абвяшчаў тэндар на закуп 120 тысяч бланкаў для позваў прызыўнікам, 180 тысячаў – персанальных мабілізацыйных позваў і 100 тысячаў – агульнага выкліку.

Як пісала раней выданне «Флагшток», такія закупы могуць сведчыць пра вайсковую актыўнасць, але могуць быць і працаю для дэзынфармацыі патэнцыйнага праціўніка.

Аб’ектыў
Беларуская вайсковая прамысловасць выкарыстоўваецца супраць Украіны
2022.11.14 21:57

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў