МЗС: Звязаных з нападнікам у Францыі беларусаў не затрымлівалі, яны ў гатэлі


Інфармацыя пра затрыманне двух грамадзянаў Беларусі ў сувязі з нападам у школе ў Францыі не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускім МЗС.

Міністэрства замежных справаў Беларусі. Крыніца: belmarket.by

Як заявілі ў ведамстве, беларуская амбасада ў Францыі знаходзіцца ў кантакце з гэтымі беларусамі, а таксама з праваахоўнымі органамі.

Самыя беларусы знаходзяцца ў гатэлі і найбліжэйшым часам плануюць вярнуцца ў Беларусь. Абмежавальных захадаў да іх не ўжывалася, адзначылі ў МЗС.

Hавiны
Пасля ўзброенага нападу ў французскай школе паліцыя затрымала дваіх беларусаў
2023.10.14 16:14

13 кастрычніка ў горадзе Арас у Францыі 20-гадовы мужчына ўварваўся ў школу з нажом, забіў настаўніка і сур’ёзна параніў яшчэ двух чалавек. Пры гэтым нападнік выкрыкваў словы «Алах Акбар». Напад адбыўся ў дзень, калі лідар «Хамасу» Халед Машааль заклікаў сваіх прыхільнікаў правесці «Дзень гневу» ў пятніцу 13-га па ўсім свеце і атакаваць ізраільцянаў і габрэяў.

Пасля гэтага пад варту былі ўзятыя чальцы сям’і нападніка: сястра, маці, дзядзька і двое братоў. Таксама паведамлялася пра затрыманне двух беларусаў, з якімі нападнік быў падчас праверкі дакументаў, праведзенай паліцыяй напярэдадні нападу. Падставаў казаць пра тое, што яны датычныя да інцыдэнту, пакуль няма.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў