На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся пажар


На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе гарэла помпавая ўстаноўка, паведамляе МНС у сваім Telegram-канале. Пажар патушылі, ніхто не пацярпеў.

15 кастрычніка ратавальнікі атрымалі паведамленне аб пажары на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Паводле звестак МНС, там гарэла помпавая камбінаваная ўстаноўка.

Пажар аператыўна патушылі, пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Наступствы пажару ў кватэры жылога дому. Горадня, Беларусь. 15 кастрычніка 2023 года.
Фота: МНС / mchs.gov.by

Сёння ж супрацоўнікаў МНС выклікалі на пажар у жылым шматпавярховіку ў Горадні. Узгаранне там узнікла праз кароткае замыканне зарадкі мабільнага тэлефона.

БелТА піша, што гаспадары кватэры, калі былі на кухні, пачулі гук, падобны на ціхі выбух, прыбеглі ў пакой і пабачылі, што гарыць канапа. Яны выбеглі на вуліцу і пазванілі ратаўнікам.

У гэтым выпадку таксама ніхто не пацярпеў. Эвакуацыя жыхароў дому не спатрэбілася.

Hавiны
Улады заявілі аб ліквідацыі пажару на тэрыторыі заказніку «Ельня»
2023.10.02 00:06

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў